10.04.2025г. Гадзіна-абмеркаванне “Гэтыя шкодныя канфлікты” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.04.2025г. Гадзіна-абмеркаванне “Гэтыя шкодныя канфлікты”

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася гадзіна-абмеркаванне “Гэтыя шкодныя канфлікты” для вучняў 5 “В” класа Вялікабераставіцкай СШ. У ходзе гутаркі дзеці даведаліся, што такое канфлікт, як ён узнікае, і як знайсці выхад з яго. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі, якія дапамагаюць зразумець, што такое “канфлікт” і “канфліктная сітуацыя”, як папярэджваць канфлікты; спрыяць фарміраванню пазітыўнага стаўлення да людзей, жадання авалодаць навыкамі зносін і сацыяльнага ўзаемадзеяння, падахвочваць да супрацоўніцтва, узаемаразумення. Падчас мерапрыемства вучні паглядзелі прэзентацыю “Канфлікты ў нашым жыцці і як іх прадухіліць”.

Прокрутить вверх