11.04.2025г. Бібліятэчны урок-экскурсія “Бібліятэка, кніга, я – разам надзейныя сябры” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.04.2025г. Бібліятэчны урок-экскурсія “Бібліятэка, кніга, я – разам надзейныя сябры”

   Бібліятэка – гэта цэлая краіна, у якой шмат цікавага. 11 красавіка вучні 1 “Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прыйшлі пазнаёміцца і стаць чытачамі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Бібліятэкар правяла урок-экскурсію “Бібліятэка, кніга, я – разам надзейныя сябры”, падчас якой адбылося знаёмства дзяцей з чытальнай залай, кнігасховішчам, абанементам. Чытачы паглядзелі, як размешчаны кнігі, якія ёсць раздзелы, дзе захоўваюцца газеты і часопісы. Бібліятэкар дапамагла разабрацца дзецям з такімі паняццямі, як “кніжны фонд”, “электронны фармуляр”, нагадала асноўныя правілы паводзін у бібліятэцы, правілы абходзін з кнігай і многае іншае.

Прокрутить вверх