11.04.2025г. Гадзіна смутку “Памятаць страшна, забыць нельга” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.04.2025г. Гадзіна смутку “Памятаць страшна, забыць нельга”

   У межах абласнога праекта  “Читаем вместе о войне: 80 книг до Победы” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей мясцовай школы гадзіну смутку “Памятаць страшна, забыць нельга” (да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў). Дзеці даведаліся, што кожны год у Беларусі 11 красавіка  праходзяць мітынгі, прысвечаныя Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Да памятных знакаў па ўсей рэспубліцы нясуць вянкі і кветкі былыя вязні канцлагераў, прадстаўнікі абласной і мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, студэнтаў і школьнікаў. На месцах лагераў смерці па ўсёй краіне ў памяць аб загінуўшых у іх устаноўлены помнікі. У кожнага, хто прайшоў праз такое пекла і выжыў, свой лёс, свае ўспаміны пра тыя страшныя дні, калі кожная хвіліна, кожны крок маглі стаць апошнімі.  Каб ведаць і разумець, што ўяўляе сабой нацызм, пра такое забываць нельга.

Прокрутить вверх