11.04.2025г. Тэматычная фота-галерэя “Беларусь у космасе” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.04.2025г. Тэматычная фота-галерэя “Беларусь у космасе”

   11 красавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня касманаўтыкі арганізавана фота-галерэя “Беларусь у космасе”. Тут сабрана цікавая інфармацыя пра гісторыю космаса, першых касманаўтаў, канструктараў, якія сканструявалі касмічную ракету. Цікавую і карысную інфармацыю можна атрымаць пра нашых беларускіх касманаўтаў. Асаблівая ўвага надаецца першай касманаўтцы Марыне Васілеўскай і беларусу Алегу Навіцкаму, якія вывелі Беларусь у космас і цяпер мы – беларусы, з гонарам можам сказаць:”Космас наш!”. Уся інфармацыя на выставе суправаджаецца фотаздымкамі касманаўтаў. Вучні пятага класа разам з класным кіраўніком Козел Ж.Я. наведалі бібліятэку, каб правесці класную гадзіну па тэме “Беларусь у космасе”. Цікавую і пазнавальную інфармацыю пачарпнулі вучні і паглядзелі фотаздымкі касманаўтаў.

Прокрутить вверх