11.04.2025г. Інфарм-паведамленне “Памяць пра вайну нам кніга ажыўляе” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.04.2025г. Інфарм-паведамленне “Памяць пра вайну нам кніга ажыўляе”

   11 красавіка ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” для школьнікаў старэйшых класаў прайшло інфарм-паведамленне “Памяць пра вайну нам кніга ажыўляе”. У захаванні памяці пакаленняў літаратура пра вайну заўсёды была адной з асноўных крыніц, якія выхоўваюць пачуццё патрыятызму. Падчас сустрэчы, бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з кнігамі АІ.Корсака “Шталаг №354”, раманам Э.Рэзніка “Тэрапія” і з дакументамі прадстаўленымі з 5 архіваў 4 краін “Забойцы Хатыні”. Напэўна, лепш бы іх не было. Але яны ёсць. Ніводная кніга не пакінула абыякавага слухача. Так давайце, у памяць аб Вялікай Перамозе, адкладзем свае справы, і ўспомнім пра тое, што зрабілі нашы дзяды і прадзеды, каб падарыць нам шчасце – жыць!

Прокрутить вверх