12.04.2025г. Экалагічная гульня “Чалавек! Агляніся, спыніся,падумай!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.04.2025г. Экалагічная гульня “Чалавек! Агляніся, спыніся,падумай!”

12 красавіка ў  філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экалагічная гульня “Чалавек! Агляніся, спыніся, падумай!” У ходзе вясёлай гульні на сур’ёзныя тэмы рабяты ўспомнілі асноўныя экалагічныя паняцці, замацавалі атрыманыя веды. Гульня змяшчала 6 конкурсаў: “Экалагічны святлафор”, “Экамячык”, “Падвойнае жыццё жывёл”, “Вырашаем — разгадаем – падумаем”, “Вуснамі немаўляці”, “Стварэнне “Дрэва рашэнняў”. У апошнім конкурсе прысутныя стварылі “Дрэва рашэнняў”, на макеце якога прымацавалі карткі-ідэі па выратаванні экалогіі. У канцы мерапрыемства была зроблена выснова, што кожны чалавек можа дапамагчы прыродзе сваімі ўчынкамі, сваім клопатам, сваёй дабрынёй.

Прокрутить вверх