16.04.2025г. Гульня-падарожжа “Я люблю Бераставіцу” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

16.04.2025г. Гульня-падарожжа “Я люблю Бераставіцу”

   Для кожнага чалавека вялікая Радзіма пачынаецца з малой. А ці ведае маладое пакаленне гісторыю, культуру і выбітных людзей сваёй малой радзімы? Адказ на гэтае пытанне дала гульня-падарожжа “Я люблю Бераставіцу”, якая прайшла ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для дзяцей. Дзве каманды сабраліся ў чытальнай зале бібліятэкі, каб раўнд за раўндам прайсці складаны краязнаўчы шлях. Заданні патрабавалі ад дзяцей і гістарычных ведаў пра свой родны край, і ўважлівасці, і назіральнасці. Каманды маглі карыстацца падказкамі для разгадвання невядомых пытанняў. Прайшоўшы ўсю гульню, дзеці даведаліся многа новага аб роднай Бераставіцы, удакладнілі ўжо вядомыя факты пра людзей, аб вуліцах пасёлка, гістарычных падзеях. Вынікам паядынку сталі набытыя веды аб родным краі і атрыманы гульцамі імпульс для далейшага вывучэння і пазнання малой радзімы.

Прокрутить вверх