16.04.2025г. Дыялогавая сустрэча “Парадак у сэрцы – парадак на Зямлі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

16.04.2025г. Дыялогавая сустрэча “Парадак у сэрцы – парадак на Зямлі”

   16 красавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла дыялогавая сустрэча “Парадак у сэрцы – парадак на Зямлі”, да Года добраўпарадкавання. У ёй прынялі ўдзел вучні 7-8 класаў. Бібліятэкар арганізавала кніжную выставу па тэме, распавяла прысутным, якія мэты і задачы ставіць кіраўніцтва дзяржавы перад грамадзянамі ў гэтым годзе. На што трэба звярнуць увагу ў пяцігодку якасці.  Кожны вучань меў магчымасць выказаць сваю думку наконт свайго ўкладу ў добраўпарадкаванне сваёй малой Радзімы.

Прокрутить вверх