17.04.2025г. Выстава-падарожжа “Маўклівыя сведкі гісторыі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.04.2025г. Выстава-падарожжа “Маўклівыя сведкі гісторыі”

   У чытальным зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага аформлена выстава-падарожжа “Маўклівыя сведкі гісторыі”, прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. Выстава адкрывае незвычайныя месцы, знаёміць з замкавым комплексам “Мір”, архітэктурна-культурным комплексам рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, аб’ектам прыроднай спадчыны – Нацыянальным паркам “Белавежская пушча”. З дапамогай альбома “Аўгустоўскі канал” наведвальнікі могуць здзейсніць займальнае падарожжа па беларускай частцы канала – ад Нёмана да мяжы з Рэспублікай Польшча. А для дзяцей цікавым можа стаць даведачнае выданне “Крэпасці Беларусі: перадгісторыя будаўніцтва Брэсцкай і Бабруйскай крэпасці і дзень сённяшні” серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”. Запрашаем наведаць нашу бібліятэку.

Прокрутить вверх