17.04.2025г. Гадзіна памяці “Помнім подзвіг народны” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.04.2025г. Гадзіна памяці “Помнім подзвіг народны”

   Для навучэнцаў чацвёртага класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага бібліятэкар раённай бібліятэкі правяла гадзіну памяці “Помнім подзвіг народны”. Мерапрыемства прысвячалася 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гутарка бібліятэкара з удзельнікамі суправаджалася паказам прэзентацыі, якая адлюстроўвала ход страшных чатырох гадоў вайны і шлях да перамогі. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна падтрымлівалі гутарку, ахвотна дзяліліся сваімі ведамі. З задавальненнем састаўлялі са слоў прыказкі, разгадвалі красворд. Падчас мерапрыемства бібліятэкар прэзентавала цікавую навукова-пазнавальную і мастацкую літаратуру аб вайне. Не аставілі раўнадушнымі юных чытачоў і гучныя чытанні апавяданняў і вершаў аб трагічных старонках вайны і даўгачаканай перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне з кніг, прадстаўленых на кніжнай выставе.

Прокрутить вверх