17.04.2025г. Тэматычная гадзіна “Чарнобыль – боль у нашых сэрцах” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.04.2025г. Тэматычная гадзіна “Чарнобыль – боль у нашых сэрцах”

   Тэматычная гадзіна “Чарнобыль – боль у нашых сэрцах”, якую правяла 17 красавіка бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” для вучняў 5 класа мясцовай школы, закранула балючую тэму для многіх жыхароў нашай краіны. У ноч з 26 на 27 красавіка 1986 года адбылася самая страшная тэхнагенная катастрофа – выбух 4 энергаблока на Чарнобыльскай АЭС. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС была самай разбуральнай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Страшна падумаць, што з той падзеі прайшло амаль 39 год. Але мы мусім шанаваць і памятаць важныя даты ў гісторыі нашай незалежнай Беларусі, і пра тое, што гэтую памяць неабходна захаваць для наступных пакаленняў.

Прокрутить вверх