17.04.2025г. Хвілінка-знаёмства “Вялікі казачнік і сябар дзетвары” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.04.2025г. Хвілінка-знаёмства “Вялікі казачнік і сябар дзетвары”

   17 красавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка” прайшла хвілінка-знаёмства “Вялікі казачнік і сябар дзетвары”, прысвечаная юбілею пісьменніка-казачніка Г.Х. Андэрсэна. На мерапрыемства прыйшлі вучні пачатковых класаў, якія вельмі любяць казкі гэтага пісьменніка і чытаюць іх з задавальненнем. Разам з бібліятэкарам прайшліся па знаёмых казках, кожны меў магчымасць выбраць сярод іншых сваю любімую і яшчэ раз з задавальненнем яе перачытаць. Цікава было паслухаць пра лёс Г.Х. Андэрсэна. У якой сям’і ён нарадзіўся. Як вельмі любіў гуляць у любімую гульню — тэатр. Як здзейснілася яго мара – стаць знакамітым казачнікам?

Прокрутить вверх