17.04.2025 г. Гульня-прагулка “Лекавыя расліны – зялёныя лекары” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.04.2025 г. Гульня-прагулка “Лекавыя расліны – зялёныя лекары”

   Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, якое дзейнічае пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага, прайшла гульня-прагулка “Лекавыя расліны – зялёныя лекары”. Галоўная задача мерапрыемства – навучыць дзяцей распазнаваць лекавыя расліны роднага краю ў прыродзе. Акунуўшыся ў царства раслін, юныя чытачы пазнаёміліся з карыснымі ўласцівасцямі рамонка, крываўніка, трыпутніка, крапівы, дзьмухаўца, маці-і-мачахі і іншых лекавых траў, а таксама правіламі іх збору. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гаючымі ўласцівасцямі гэтых раслін, даведаліся, пры якіх захворваннях яны дапамагаюць, якую нясуць велізарную каштоўнасць для здароўя чалавечага арганізма. У канцы мерапрыемства дзеці былі папярэджаны аб асцярожным стаўленні да лекавых раслін, бо ўсе свае скарбы прырода аддае чалавеку і наўзамен просіць толькі аднаго: берагчы яе!

Прокрутить вверх