18.04.2025г. Дыялогавая пляцоўка “Крах надзей Гітлера: як быў узяты Кёнігсберг” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.04.2025г. Дыялогавая пляцоўка “Крах надзей Гітлера: як быў узяты Кёнігсберг”

   У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі і актывістаў грамадскіх арганізацый раёна прайшла дыялогавая пляцоўка “Крах надзей Гітлера: як быў узяты Кёнігсберг”, прысвечаная 80-годдзю Кёнігсбергскай аперацыі 1945 года. На мерапрыемстве прысутнічалі Ігнатовіч А.У., начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама, Кулісевіч А. С., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Сілкова А. І., старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Хоміч А. Ц., галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама. Вядучыя мерапрыемства распавялі пра тое, як нашы байцы выстаялі ў гэтай няпростай аперацыі, вынікам якой 9 красавіка 1945 года стала капітуляцыя горада-крэпасці Кёнігсберга, прагучалі ўспаміны ўдзельнікаў баёў. Антон Кулісевіч распавёў гісторыю заснавання крэпасці Кёнігсберг. Алена Ігнатовіч адзначыла, якая праца вядзецца ў раёне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Удзельнікам быў прадстаўлены інфармацыйны бюлетэнь “Героі Бераставіччыны – удзельнікі Кёнігсбергскай аперацыі”, які быў выпушчаны аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі сумесна з раённай бібліятэкай. У канцы мерапрыемства прысутныя прыйшлі да высновы, што вельмі важна захоўваць памяць пра подзвігі нашых продкаў і перадаваць іх гісторыю будучым пакаленням.

Прокрутить вверх