19.04.2025г. Майстар – клас “Пасхальная паштоўка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.04.2025г. Майстар – клас “Пасхальная паштоўка”

   19 красавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў майстар – клас “Пасхальная паштоўка”. Ёсць шмат свят, якія любяць сустракаць беларусы, але галоўнае вясновае царкоўнае свята – Вялікдзень. Гэтае светлае і добрае свята нясе з сабой веру, надзею і любоў. У гэты дзень хочацца дарыць нешта вельмі прыгожае, яркае, таму дзеці вырабілі віншавальныя паштоўкі сваім родным.

Прокрутить вверх