22.04.2025г. Гадзіна франтавой славы “Узяцце Кёнігсберга” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.04.2025г. Гадзіна франтавой славы “Узяцце Кёнігсберга”

   Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей пачатковай школы гадзіну франтавой славы “Узяцце Кёнігсберга”. Школьнікі даведаліся, аб адной з слаўных старонак гераічнага мінулага нашага народа — Усходне-Прускай аперацыі Савецкай Арміі і асабліва аб яе заключным этапе – штурме Кёнігсберга. Нанясенне галоўнага ўдару на горад Кёнігсберг, пераўтвораны ў ваенную крэпасць, ускладалася на 3-ці Беларускі фронт.  У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, што ў гэтай бітве прымаў удзел і наш зямляк Смалей В.А., дзе быў паранены. У азнаменаванне здабытай Перамогі, найбольш смелыя ў баях за авалоданне горадам-крэпасцю Кёнігсберг, былі прадстаўлены да награды “За ўзяцце Кёнігсберга”. А сталіца Масква, салютавала доблесным войскам 3-га Беларускага фронту, якія завяршылі разгром нямецкіх войскаў 24 артылерыйскімі залпамі з 324 гармат.

Прокрутить вверх