23.04.2025г. Гутарка-перасцярога “Ты ў адказе за сябе” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.04.2025г. Гутарка-перасцярога “Ты ў адказе за сябе”

   Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” для дзяцей правяла гутарку –перасцярогу “Ты ў адказе за сябе”. Непоўнагадовы, як і любы грамадзянін, мае правы і абавязкі, і нясе юрыдычную адказнасць за свае правіны перад дзяржавай і іншымі людзьмі. Як паступіць у тых ці іншых выпадках, вырашаць толькі нам самім. Але ведаць, што цягне сабой той ці іншы ўчынак, проста абавязаныя. Бібліятэкар нагадала яшчэ дзецям аб захаванні асабістай бяспекі-адказных паводзін на дарозе, у грамадскіх месцах. Не засталіся ў баку і пытанні інфармацыйнай бяспекі праз асабістыя сродкі сувязі.

Прокрутить вверх