23.04.2025г. Сустрэча з паэтамі і пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.04.2025г. Сустрэча з паэтамі і пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі

   У рамках ваенна-патрыятычнага літаратурнага тура “Пад мірным небам Беларусі” ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя А.М. Кавалеўскага адбылася сустрэча з паэтамі і пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі. Гасцямі сустрэчы сталі Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык і Тамара Мазур. Удзельнікамі сустрэчы былі навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа, мясцовыя паэты і жыхары Бераставіччыны. Кожнае выступленне гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства суправаджалася бурнымі апладысментамі. Адзіная творчая атмасфера, паэтычная напоўненасць і сяброўская абстаноўка – усё гэта стала неад’емнай часткай сустрэчы. У завяршэнні мерапрыемства прысутныя падзякавалі за цікавую сустрэчу, а паэтам-землякам пажадалі новых творчых поспехаў.

Прокрутить вверх