25.04.2025г Бераставіцкія бібліятэкары прынялі ўдзел у культурна-асветніцкай акцыі «Бібліяноч-2025» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.04.2025г Бераставіцкія бібліятэкары прынялі ўдзел у культурна-асветніцкай акцыі «Бібліяноч-2025»

   Штогадовая культурна-асветніцкая акцыя “Бібліяноч-2025” праходзіць у рэспубліцы 25 красавіка. Бераставіцкія бібліятэкары таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Упершыню арганізаваная ў сценах Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскагаі бібліяноч праходзіла пад назвай “Гукі Памяці”. Тэма была абрана невыпадкова, сёлета адзначаецца 80-годдзе перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Лакацыя “Франтавы акорд”, ваенна-гістарычная гульня “За датамі- імёны, за імёнамі — гісторыя”, фотазона “Сцяна Перамогі”, тэматычная выстава ”У кніжнай памяці імгненні вайны”, творчы майстар-клас, а таксама вячэрні кінасеанс і экскурсія па бібліятэцы дазволілі ўдзельнікам і сапраўды акунуцца ў атмасферу ваенных гадоў.

Прокрутить вверх