25.04.2025г. Гадзіна здароўя “Не просто жить, а быть здоровым” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.04.2025г. Гадзіна здароўя “Не просто жить, а быть здоровым”

   У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” на гадзіну здароўя сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Як захаваць сваё здароўе? Як пражыць доўга без цяжкіх хвароб і дарагіх лекаў? У чым сакрэт даўгалецця? Такія пытанні на тэму здаровага ладу жыцця абмяркоўваліся на мерапрыемстве. Бібліятэкар расказала аб лекавых травах, пра карысць мёду, гарбаты. Пагаварылі пра недахоп вітамінаў і спосабы іх папаўнення. Асобнае месца было адведзена гутарцы аб фізічнай актыўнасці. Спартыўная хадзьба, гімнастыка пазітыўна ўплываюць на агульнае самаадчуванне. Вяскоўцы з задавальненнем і карысцю правялі свой вольны час, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Прокрутить вверх