25.04.2025г. Гульня-падарожжа “Знешні выгляд – твая візітная картка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.04.2025г. Гульня-падарожжа “Знешні выгляд – твая візітная картка”

   Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, якое дзейнічае пры раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла гульня-падарожжа “Знешні выгляд – твая візітная картка”. Бібліятэкар расказала юным удзельнікам, што існуюць негалосныя правілы добрага знешняга выгляду, якія непадуладныя ні часу, ні модным плыням. Знешні выгляд – гэта тое, што кідаецца ў вочы і многае кажа пра чалавека, ахайнасць заўсёды выклікае сімпатыю. Высветліўшы, што знешні выгляд – гэта важна, дзеці адправіліся ў вясёлае падарожжа. Пабывалі на станцыях “Грязнулька”, “Лентяйск”, а ў выніку патрапілі ў горад “Чысцюль і парадку”. На мерапрыемстве дзеці даведаліся, што знешні выгляд мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека. І што трэба рабіць, каб падтрымліваць чысціню свайго знешняга выгляду.

Прокрутить вверх