26.04.2025г. Вечар памяці “Як гэта было” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.04.2025г. Вечар памяці “Як гэта было”

   26 красавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: вечар памяці “Як гэта было”. У гэты дзень усё чалавецтва прыгадвае трагічную дату – Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі. Ва ўступным слове бібліятэкар падкрэсліла, што Чарнобыль назаўжды ўвайшоў у сусветную гісторыю, стаў болем і горкай памятнай датай для некалькіх пакаленняў людзей. Аматаркі прыйшлі да высновы: для таго, каб Чарнобыль з яго трагедыяй сапраўды назаўжды застаўся ў мінулым, ёсць адно — адзінае выйсце: памятаць пра гэта ўвесь час.

Прокрутить вверх