02.05.2025г. Гістарычнае дасье “Берлінская аперацыя 1945 года” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.05.2025г. Гістарычнае дасье “Берлінская аперацыя 1945 года”

   Бібліятэкар  філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей малодшага школьнага ўзросту гістарычнае дасье “Берлінская аперацыя 1945 года”. Дзеці даведаліся, што роўна 80 гадоў таму савецкія войскі пачалі Берлінскую наступальную аперацыю. Узяцце сталіцы Трэцяга рэйха стала фінальнай кропкай у страшнай вайне, якая за чатыры гады забрала жыцці мільёнаў людзей, разлучыла сем’і, разбурыла гарады. Але нават разумеючы непазбежнасць паразы, немцы азвярэла біліся за кожны метр. Толькі калі над Рэйхстагам узвіўся чырвоны сцяг, яны пачалі апускаць зброю.

Прокрутить вверх