02.05.2025г. Літаратурна-патрыятычны час “Памяць подзвіга. Памяць Перамогі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.05.2025г. Літаратурна-патрыятычны час “Памяць подзвіга. Памяць Перамогі”

   Да 80-годдзя Вялікай Перамогі для малодшых школьнікаў прайшла літаратурна-патрыятычная гадзіна “Памяць подзвіга. Памяць Перамогі”. Бібліятэкар раённай бібліятэкі гутарыла з вучнямі аб тым, якімі намаганнямі і гераічнымі подзвігамі далася Вялікая Перамога, як наш народ змог выстаяць і перамагчы ў той вайне, якая мужнасць была праяўлена пры гэтым, колькі выпрабаванняў прыйшлося вынесці ўсім тым людзям, на чый лёс выпалі гады ваеннага ліхалецця. Падчас мерапрыемства бібліятэкар і ўдзельнікі знаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе, чыталі і абмяркоўвалі творы нашых беларускіх аўтараў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Прокрутить вверх