02.05.2025г. Інфармацыйны партал “Дзяржаўная сімволіка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.05.2025г. Інфармацыйны партал “Дзяржаўная сімволіка”

   2 мая ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей 1 класа мясцовай школы прайшоў інфармацыйны партал “Дзяржаўная сімволіка” ў гонар святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які будзе адзначацца 11 мая. Падчас мерапрыемства дзеці з цікавасцю даведаліся пра Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, як аб адным з нацыянальных сімвалаў, аб важнасці і значэнні кожнага з колераў і арнаменту сцяга, нагадалі першыя радкі гімна Рэспублікі Беларусь, разглядалі элементы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, які адлюстроўвае непаўторнасць і багацце культурных традыцый, побыту і прыроды Беларусі.

Прокрутить вверх