07.05.2025г. Вахта памяці “Героі землякі – паклон Вам да зямлі!” Экскурсія ў школьны музей “Вытокі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.05.2025г. Вахта памяці “Героі землякі – паклон Вам да зямлі!” Экскурсія ў школьны музей “Вытокі”

   7 мая ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла вахта памяці “Героі землякі – паклон Вам да зямлі!” з экскурсіяй у школьны музей “Вытокі”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні пятага класа разам з класным кіраўніком Жаннай Козел, а таксама настаўнік працоўнага навучання Артур Мядзелка, які распавёў вучням, як сваімі рукамі зрабіў дыяраму фрагмента вайны да 80-годдзя Перамогі. Ля стэнда, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне, вучні даведаліся пра герояў-землякоў, якія змагаліся на франтах вайны і сваімі ратнымі подзвігамі кавалі Перамогу. Тут жа можна было паглядзець фотаздымкі ветэранаў і рэчы, якімі карысталіся салдаты ў ваенны час. Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі!

Прокрутить вверх