07.05.2025г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “І спявалі байцы на прывале” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.05.2025г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “І спявалі байцы на прывале”

   Раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Вясёлка дабра” на літаратурна-музычную кампазіцыю “І спявалі байцы на прывале”. На сустрэчы ішла размова аб адным верным памочніку салдата – песні. Разам з Айчынай яна стала ў салдацкі строй з першых дзён вайны і крочыла па пыльных і задымленых дарогах вайны да пераможнага яе заканчэння. На мерапрыемстве ўсе разам выконвалі песні пра вайну, мужнасць салдат, пра памяць і павагу народа да тых складаных для нашай краіны гадоў. Выкананне песень пакінула яркае ўражанне і дапамагло ўдзельнікам зразумець важнасць памяці пра вайну. Песні, створаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, назаўжды застануцца помнікам мужнасці і адвагі савецкіх людзей, якія выратавалі свет ад фашызму.

Прокрутить вверх