08.05.2025г. Вечар сустрэчы “Вялікая Перамога, здабытая адзінствам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.05.2025г. Вечар сустрэчы “Вялікая Перамога, здабытая адзінствам”

    9 мая ў Беларусі адзначаюць адно з самых важных святаў у гісторыі краіны — Дзень Перамогі. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам — усім, хто набліжаў Перамогу. У раённай бібліятэцы імя А.М. Кавалеўскага напярэдадні свята прайшоў вечар сустрэчы, на які былі запрошаны члены грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, актывісты раённага аб’яднання ветэранаў, чытачы бібліятэкі. Прысутныя ўспомнілі пра герояў і іх подзвігі на палях бітваў, пра стойкасць працаўнікоў тылу падчас вайны, пра няпростыя нягоды ваеннага часу не толькі для салдат, распавядалі пра сваіх родных, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях. Госці чыталі вершы, спявалі ваенныя песні, азартна адказвалі на пытанні віктарыны і ўдзельнічалі ў конкурсах “Дарогі вайны”, “Бітва ваенных хораў”, “Ваенныя фільмы” і іншых. Удзельнікі паказалі выдатныя веды гісторыі, кемлівасць, забіяцкую творчасць. У канцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што неабходна ведаць гісторыю сваёй краіны і назаўжды ў сэрцы захаваць падзяку да людзей, якія заваявалі мір і спакой на зямлі.

Прокрутить вверх