9.05.2025г. Тэматычная выстава да 80-годдзя Перамогі “Вялікая вайна. Вялікая Перамога” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

9.05.2025г. Тэматычная выстава да 80-годдзя Перамогі “Вялікая вайна. Вялікая Перамога”

   9 мая ў скверы 500-годдзя Вялікай Бераставіцы адбылася прэзентацыя інтэрактыўнай пляцоўцы Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага ў рамках святочнага мерапрыемства “80 гадоў пад мірным небам”. Кніжна — тэматычная выстава “Вялікая вайна. Вялікая Перамога” з пазнавальнай фотазонай “Сцяна памяці” з партрэтамі ветэранаў Бераставіцкага краю сабрала шмат гасцей і чытачоў. На сцяне можна была дапоўніць надпісамі імёны сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, якія прынеслі нам Перамогу. Асаблівую цікавасць прынесла новая кніга – праект “Героі Бераставіччыны – удзельнікі Кёнігсбергскай аперацыі”, дзе сабраны звыш 120 бераставічан, якія  сталі ўдзельнікамі ва ўзяцці Кёнігсберга і адзначаны медалямі. Побач дзейнічала інтэрактыўная пляцоўка з гульнямі “Ганарыся сваім імем вуліца”, “За датамі – імёны, за імёнамі — гісторыя”  і іншыя гульнявыя забавы.

Прокрутить вверх