15.05.2025г. Гадзіна патрыятызму “Мой герб, мой сцяг, мой гімн – мая краіна!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.05.2025г. Гадзіна патрыятызму “Мой герб, мой сцяг, мой гімн – мая краіна!”

   Да Дня Дзяржаўнага герба, сцяга і гімна ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна патрыятызму “Мой герб, мой сцяг, мой гімн – мая краіна!” На яго былі запрошаны вучні 9 класа разам з класным кіраўніком. Бібліятэкар зрабіла бібліяагляд кніжнай выставы “Зямля, адзначаная нябёсамі”, дзе змешчана літаратура пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь. Разам прачыталі пра гісторыю ўзнікнення галоўных сімвалаў краіны. Беларусы павінны  ганарыцца і свята аберагаць тое, што нас яднае – дзяржаўныя сімвалы сваёй роднай краіны.

Прокрутить вверх