15.05.2025г. Гадзіна сямейнага чытання “Папа, мама, я – чытацкая сям’я!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.05.2025г. Гадзіна сямейнага чытання “Папа, мама, я – чытацкая сям’я!”

   15 мая, да Міжнароднага Дня сям’і, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна сямейнага чытання “Папа, мама, я – чытацкая сям’я!” Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай, арганізаванай да мерапрыемства “В кругу семьи рождается душа”, дзе сабрана наглядная літаратура на тэму сям’і з фотаматэрыяламі. З кнігі “Наш Прэзідэнт” бліжэй пазнаёміліся з сям’ёй А.Г. Лукашэнкі, паглядзелі фотаздымкі. Кожны з прысутных на мерапрыемстве з’яўляецца чытачом бібліятэкі. І кожны меў магчымасць расказаць пра сваю сям’ю, пра яе адносіны да чытання, пра хатнія бібліятэкі, якія ёсць амаль ва ўсіх.

Прокрутить вверх