16.05. 2025 г. Прававая інфарміна “Сімвалы беларускай дзяржаўнасці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

16.05. 2025 г. Прававая інфарміна “Сімвалы беларускай дзяржаўнасці”

Бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага прыняла ўдзел у мерапрыемстве да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З дапамогай электроннай прэзентацыі супрацоўнік бібліятэкі расказала вучням 7 “А” класа пра галоўныя сімвалы нашай дзяржавы, пра іх значэнне. Адзначыла, што сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сімвалаў нашай дзяржавы — гербам, сцягам, гімнам. Праслухалі гімн, вызначылі значэнне эмблем, намаляваных на гербе і сцягу.

Прокрутить вверх