20.05.2025г. Літаратурны вобраз “Лёсу высокі дар” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.05.2025г. Літаратурны вобраз “Лёсу высокі дар”

    20 мая, з нагоды юбілею рускага пісьменніка М.А. Шолахава – 120 гадоў з Дня нараджэння, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства для вучняў старэйшых класаў. Літаратурны вобраз “Лёсу высокі дар” сабраў удзельнікаў каб расказаць аб жыцці і творчасці пісьменніка, пазнаёміць з яго знакамітымі творамі: “Паднятая цаліна”, “Данскія расказы”, “Лёс чалавека” і інш… Раман “Ціхі Дон” праходзяць па школьнай праграме, таму ў вучняў 11 класа  была магчымасць расказаць астатнім, чым спадабаўся гэты твор і чаму ён вучыць, зацікавіць астатніх прачытаць яго падчас летніх канікул, каб потым толькі перачытаць і прыпомніць, таму што сам раман вельмі вялікі, ён складаецца з чатырох тамоў.

Прокрутить вверх