21.05.2025г. Урок інфармацыйнай культуры “Інфармацыя і я” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.05.2025г. Урок інфармацыйнай культуры “Інфармацыя і я”

   Інфармацыйная культура – гэта магчымасць і здольнасць чалавека арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, карыстацца магчымасцямі інфармацыйнага асяроддзя, умець прымяняць інфармацыйныя тэхналогіі; валоданне кампутарнай пісьменнасцю. Сучаснае жыццё поўнае пераменаў: мяняюцца інфармацыйныя запыты насельніцтва – змяняецца і бібліятэка. 21 мая ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Інфармацыя і я”. Падчас урока бібліятэкар расказала пра тое, як правільна складаць запыты для пошуку патрэбнай літаратуры, паказала, як карыстацца электронным каталогам бібліятэкі для ажыццяўлення самастойнага пошуку літаратуры. Скончылася мерапрыемства інфармаваннем дзяцей аб тым, як правільна звяртацца з кнігай, якія правілы паводзін існуюць у бібліятэцы.

Прокрутить вверх