21.05.2025г. Прафілактычная гадзіна “Стоп — курэнне!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.05.2025г. Прафілактычная гадзіна “Стоп — курэнне!”

   Да міжнароднага дня без курэння бібліятэкар філіяла “Вялікаэсмантаўская сельская бібліятэка” ў пачатковай школе правяла прафілактычную гадзіну “Стоп — курэнне!” Мэтай мерапрыемства было сфарміраваць у дзяцей правільнае стаўленне да свайго здароўя, растлумачыць шкоду курэння ў даступнай і зразумелай форме, а таксама даць уяўленне аб тым, што такое тытунь і чаму яго нельга выкарыстоўваць нават у будучыні. Мерапрыемства прайшло ў прыязнай і добразычлівай атмасферы, пакінуўшы ў рабят яркія эмоцыі і важныя веды аб каштоўнасці свайго здароўя.

Прокрутить вверх