22.05.2025г. Літаратурна-патрыятычная гадзіна “Памяць мацней часу” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.05.2025г. Літаратурна-патрыятычная гадзіна “Памяць мацней часу”

   У ходзе літаратурна-патрыятычнай гадзіны “Памяць мацней часу” бібліятэкар раённай бібліятэкі разам з навучэнцамі каледжа ўспомнілі аб трагічных і гераічных старонках Вялікай Айчыннай вайны, аб генацыдзе беларускага народа. Бібліятэкар звярнула ўвагу на тое, што і ў сённяшнія дні пракуратурай даследуецца крымінальная справа па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі генацыда мірнага насельніцтва на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Прывяла даставерныя факты аб загінуўшых, бязвінна знішчаных дарослых і дзецях. Былі прэзентаваны кнігі, якія раскрываюць сутнасць розных форм генацыду: нацысцкія лагеры, спаленыя вёскі, халакост, карацельныя аперацыі. Захаванне гістарычнай праўды і гістарычнай памяці, каб не паўтарыліся жахі вайны – выснова ўдзельнікаў мерапрыемства.

Прокрутить вверх