22.05.2025г. Экападарожжа “Ты прыйшоў да прыроды ў госці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.05.2025г. Экападарожжа “Ты прыйшоў да прыроды ў госці”

    22 мая адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, якое працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы. Дзеці акунуліся ў свет прыроды. Яны адправіліся ў завочнае пазнавальнае экападарожжа “Ты прыйшоў да прыроды ў госці”. Пачалося яно з “прагулкі па лесе” на станцыі “Лясной”, затым удзельнікі наведалі станцыю “Кветкавую” на якой чыталі вершы, а на станцыі “Лекавыя расліны” адказалі на пытанні. У канцы мерапрыемства паўтарылі правілы паводзін на прыродзе і выканалі творчае заданне.

Прокрутить вверх