23.05.2025г. Урок-абмеркаванне “Як стаць працавітым” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.05.2025г. Урок-абмеркаванне “Як стаць працавітым”

   23 мая адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка”. Для наведвальнікаў быў падрыхтаваны ўрок-абмеркаванне “Як стаць працавітым”. Людзі павінны працаваць. Праца – галоўнае ў жыцці чалавека. Працуючы, чалавек прыносіць карысць людзям, яго паважаюць і цэняць. Размова з дзецьмі ішла аб тым, што чалавечае жыццё пабудавана на працы. Наш народ адлюстраваў у сваёй творчасці стаўленне да чалавека працы. Бібліятэкар нагадала прыказкі і прымаўкі аб працы, народныя казкі, у якіх героі пераадольваюць усе перашкоды і бываюць узнагароджаны за сваю працавітасць. У заключэнні дзеці выбіралі казкі, у якіх адлюстроўваюцца адносіны да працы, гэта: “Папялушка”, “Марозка”, “Церамок” і інш.

Прокрутить вверх