23.05.2025г. Урок мужнасці “Подзвіг тваіх равеснікаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.05.2025г. Урок мужнасці “Подзвіг тваіх равеснікаў”

   Да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”. Урок мужнасці “Подзвіг тваіх равеснікаў” паклікаў яго ўдзельнікаў, каб даведацца больш падрабязна пра піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Дапамагла ім у гэтым кніжная выстава “Подзвіг тваіх равеснікаў”, з якой больш падрабязна пазнаёміла вучняў бібліятэкар. Аповеды дарослых і дзяцей пра вайну, матэрыялы з фотаздымкамі піянераў-герояў. Прыемна было тое, што вучні самі распавядалі пра сваіх сверснікаў, пра іх подзвігі і ганарыліся гэтым. Разам зачыталі некалькі ўспамінаў дзяцей вайны… Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці беларускіх школьнікаў, як прыклад мужнасці і гераізму сярод падлеткаў. Хвілінай маўчання вучні аддалі дань памяці сваім сверснікам, дзецям-героям, якія загінулі за наша светлае будучае, за мірнае неба.

Прокрутить вверх