28.05.2025 г. Стрыт-акцыя “Мы гаворым курэнню – НЕ!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.05.2025 г. Стрыт-акцыя “Мы гаворым курэнню – НЕ!”

   Курэнне – гэта не проста шкодная звычка, гэта глабальная эпідэмія, якая нясе штогод да 8 мільёнаў жыццяў. Мільён з іх – ахвяры пасіўнага курэння. У 1988 годзе Сусветная асамблея аховы здароўя прыняла рэзалюцыю, якая аб’яўляе 31 мая Сусветным днём без тытуню. Напярэдадні гэтага дня супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сумесна з інструктарам-валеолагам Бераставіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Людмілай Кіган правялі акцыю “Мы гаворым курэнню – НЕ!”. Мэта дадзенага мерапрыемства – садзейнічаць зніжэнню распаўсюджанасці тытунёвай залежнасці, уцягванне ў барацьбу супраць курэння ўсіх слаёў насельніцтва, асабліва падлеткаў і моладзі, прафілактыка тытунекурэння і інфармаванне аб згубным уздзеянні тытуню на здароўе. Арганізатары акцыі адзначылі, што такія мерапрыемствы дапамагаюць не толькі павысіць дасведчанасць аб шкодзе курэння, але і згуртаваць моладзь вакол важнай сацыяльнай тэмы.

Прокрутить вверх