28.05.2025 Хвілінка рэкламы “Наша прэса на вашы інтарэсы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.05.2025 Хвілінка рэкламы “Наша прэса на вашы інтарэсы”

   28 мая ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры для вучняў сярэдніх класаў: хвілінка рэкламы “Наша прэса на вашы інтарэсы”. Бібліятэкар падрыхтавала для моладзі выставу перыядычных выданняў, якімі рэгулярна папаўняецца бібліятэка, і зрабіла яе бібліяагляд. Кожнае паўгоддзе падпіска абнаўляецца, нейкія менш цікавыя мяняюцца на больш запатрабавальныя. І тут задача бібліятэкара прарэкламаваць перыёдыку сярод сваіх чытачоў і параіць выбраць для сябе па густу. Для гэтага і праводзяцца вось такія мерапрыемствы, як урокі інфармацыйнай культуры. Калі дарослыя цікавяцца газетнымі навінамі і чытаюць часопісы для душы, то задачай мерапрыемства было звярнуць увагу моладзі на цікавыя перыядычныя выданні, новыя паступленні і вызваць цікаўнасць да іх, а гэта для бібліятэкі кнігавыдача і наведванні.

Прокрутить вверх