29.05.2025г. Экскурсія — знаёмства “Бібліятэка – дом тваіх сяброў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.05.2025г. Экскурсія — знаёмства “Бібліятэка – дом тваіх сяброў”

   29 мая Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага запрасіла першакласнікаў на экскурсію-знаёмства “Бібліятэка – дом тваіх сяброў”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб тым, як можна запісацца ў бібліятэку, што такое “абанемент”, “чытальная зала” і чым яны адрозніваюцца. Таксама школьнікам распавялі, як правільна выбіраць кнігі. Аб тым, па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на кніжным стэлажы, дзе яна павінна захоўвацца, каб любы чалавек, які хоча прачытаць гэтую кнігу, мог самастойна яе знайсці. Выбраную з вялікай разнастайнасці кнігу, можна ўзяць толькі пасля запісу ў фармуляр чытача. Пасля кніга павінна быць вернута ў патрэбны тэрмін у цэласці і захаванасці. У завяршэнні мерапрыемства для дзяцей была праведзена віктарына “Па старонках любімых казак”, у якой яны змаглі бліснуць сваімі ведамі пра народныя і аўтарскія казкі. Усе без выключэння выдатна справіліся з заданнямі.

Прокрутить вверх