1.06.2025г. Бераставіцкая раённая бібліятэка запрошана на свята “Гарадзенскі ЛітФэст” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

1.06.2025г. Бераставіцкая раённая бібліятэка запрошана на свята “Гарадзенскі ЛітФэст”

   1 чэрвеня   Бераставіцкая раённая бібліятэка  прыняла ўдзел у IX абласным фестывалі кнігі “Гарадзенскі ЛітФэст”, які праходзіў у Гродна і быў прысвечаны дзецям і літаратуры для іх! Бібліятэкі Гродзенскай вобласці арганізавалі літаратурна-музычныя, забаўляльна-гульнявыя, тэатралізаваныя пляцоўкі для ўсіх жадаючых. У мерапрыемстве  прыняла ўдзел і Бераставіцкая раённая бібліятэка імя А.М. Кавалеўскага, якая прадставіла для ўдзельнікаў фестывалю гульнявую пляцоўку “На планете по имени Детство”. Бераставіцкія бібліятэкары прыгатавалі для гасцей свята кніжную выставу “Чараўніцтва кніжнага лета”, дзе дзеці і дарослыя маглі пазнаёміцца з дзіцячай літаратурай. У Конкурсна-гульнявых  праграмах  удзельнікі  правяралі  свае веды пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, прыроду і іншых цікавых фактах у гульні-падарожжы “Я люблю Беларусь”. З вялікім задавальненнем дзеці і дарослыя наведвалі фотазоны “Я люблю чытаць”, “Чытаем разам”. Галоўны казачны герой нашай пляцоўкі – Васіліса Прыгожая атрымала з галоўнай сцэны свята самаробную кнігу “ЛЕТА І КНІГА. 2025” (Бераставіца). Кніга для адкрыцця сваёй бібліятэчнай пляцоўцы. Свята пакінула добрыя ўражанні і задавальненне.

Прокрутить вверх