03.06.2025г. Конкурс летняга чытання “ Бібліялета – 2025” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.06.2025г. Конкурс летняга чытання “ Бібліялета – 2025”

   3 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс летняга чытання “Бібліялета – 2025”. Бібліятэкар падрыхтавала для сваіх маленькіх чытачоў кніжную выставу “Читай, отдыхай, веселись… Лето – это маленькая жизнь!”, дзе былі сабраны творы розных аўтараў і жанраў. Зрабіла яе бібліяагляд. Пазнаёміла з пазнавальнай літаратурай “Чытай і вывучай”, з кніжкамі для цікаўных “Цікава ведаць”, літаратурай пра прыроду, з прыгодамі і фантастыкай… Карацей кажучы тут сабрана ўсё тое, што можа зацікавіць чытачоў падчас летніх канікул. Вынікі конкурсу, які будзе праходзіць на працягу лета, будуць падведзены ў верасні. Лепшых чытачоў чакаюць падарункі, а гэта стымул, каб наведваць бібліятэку падчас канікул, папаўняць свае веды і наогул адпачываць разам з цікавай кнігай.

Прокрутить вверх