02.06.2025г.-04.06.2025г. Тэматычны тыдзень (модуль) “Беларусь памятае” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.06.2025г.-04.06.2025г. Тэматычны тыдзень (модуль) “Беларусь памятае”

   Для выхаванцаў прышкольнага лагера “Дружба”, што дзейнічае падчас летніх канікул пры Бераставіцкай школе, праведзены цыкл мерапрыемстваў “Беларусь памятае”. Сустрэчы з малодшымі школьнікамі ў бібліятэцы накіраваны на выхаванне павагі да гісторыі і захаванне памяці аб усіх, каго закранула вайна. Юныя ўдзельнікі разам з бібліятэкарам з дапамогай прэзентацыі ўспаміналі трагічныя і гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з дзіцячымі кнігамі з тэматычнай выставы.

Прокрутить вверх