05.06.2025г. Квэст-гульня “Падарожжа ў краіну экалогія” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.06.2025г. Квэст-гульня “Падарожжа ў краіну экалогія”

   Квэст-гульню “Падарожжа ў краіну экалогія” да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя падрыхтавалі для сваіх юных чытачоў супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Дзецям была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца бліжэй з цікавымі кнігамі па экалогіі — пра жывёлы і расліны, пра насякомых і земнаводных і многае іншае. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі загадкі пра прыроду, вырашалі крыжаванкі і сітуацыйныя задачы аб правільных паводзінах чалавека ў лесе і на рэчцы. У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі падзяліліся сваімі ідэямі і думкамі аб тым, як захаваць і палепшыць навакольны свет.

Прокрутить вверх