06.06.2025г. Інфармацыйная гадзіна “Беларусь – наш дом! И нам уютно в нём” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.06.2025г. Інфармацыйная гадзіна “Беларусь – наш дом! И нам уютно в нём”

   6 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Сонейка”,  прайшла інфармацыйная гадзіна “Беларусь – наш дом! И нам уютно в нём”, да Года добраўпарадкавання. Тэма пазнання нашага краю заўсёды захоплівае дзяцей. Таму падчас мерапрыемства было весела, актыўна і цікава. Бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу, як наглядны дапаможнік, якім і карысталіся вучні падчас мерапрыемства. Удзельнікі наперабой стараліся паказаць свае веды і гэта вельмі радавала, што ўжо з дзяцінства яны ведаюць свой край, ганарацца тым, што нарадзіліся і жывуць у цудоўнай, міралюбівай краіне, якая завецца – Беларусь.

Прокрутить вверх