07.06.2025г. Гульня-віктарына “Магія чароўных старонак” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.06.2025г. Гульня-віктарына “Магія чароўных старонак”

   У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Магія чароўных старонак”. Юныя чытачы ўдзельнічалі ў конкурсах: “Хто даў карысную параду?”, “Паразважаем над казкай”, “Куфар з сакрэтам”, ”Хто хутчэй” і іншых, а таксама ў віктарынах: “Гумарыстычная віктарына” і віктарына “Колькі?”. Мерапрыемства прайшло весела, цікава, з запалам. Усе ўдзельнікі справіліся з заданнямі, былі актыўныя, дапытлівыя. Прыемна адзначыць, што дзеці прадэманстравалі выдатныя веды казак. Бо менавіта дзякуючы казцы яны становяцца адчувальнымі да прыгажосці, вучацца асуджаць зло, захапляюцца дабрынёй.

Прокрутить вверх