07.06.2025г. Гульня-віктарына “Магія чароўных старонак”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.06.2025г. Гульня-віктарына “Магія чароўных старонак”.

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Магія чароўных старонак”.
Юныя чытачы ўдзельнічалі ў конкурсах: «Хто даў карысную параду?», “Паразважаем над казкай”, “Куфар з сакрэтам”,”Хто хутчэй” і іншых, а таксама ў віктарынах : “Гумарыстычная віктарына” і віктарына “Колькі?”. Мерапрыемства прайшло весела, цікава, з запалам. Усе ўдзельнікі справіліся з заданнямі, былі актыўныя, дапытлівыя. Прыемна адзначыць, што дзеці прадэманстравалі выдатныя веды казак. Бо менавіта дзякуючы казцы яны становяцца адчувальнымі да прыгажосці, вучацца асуджаць зло, захапляюцца дабрынёй.

Прокрутить вверх