10.06.2025г. Краязнаўчы турнір “Што я ведаю пра Беларусь?” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.06.2025г. Краязнаўчы турнір “Што я ведаю пра Беларусь?”

У кожнага чалавека ёсць свая Радзіма – месца, дзе ён нарадзіўся і вырас: яго дом, горад, пасёлак. Для дзяцей, якія адпачываюць у лагеры “Бераставіцкі”, бібліятэкарам Бераставіцкай раённай бібліятэкі быў праведзены краязнаўчы турнір “Што я ведаю пра Беларусь?”. Дзеці з энтузіязмам пагрузіліся ў свет беларускай гісторыі, геаграфіі і мастацтва. Здзейснілі займальнае падарожжа па абласцях роднай Беларусі. Школьнікі папоўнілі свае веды цікавай  інфармацыяй аб сваёй малой радзіме. Бібліятэкар расказала аб прыродзе, яебагаццях, аб прамысловых прадпрыемствах. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага і падзяліліся ўражаннямі аб славутасцях, аб тых месцах, дзе яны пабывалі, і аб тым, што хацелася б яшчэ ўбачыць. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”, прысвечанай роднай краіне. У канчатковым выніку турнір стаў не проста спаборніцтвам, а сапраўдным
прызнаннем у любові да роднай зямлі, яе культуры і дасягненняў.

Прокрутить вверх